Карыёка, або Карыяку () — востраў у складзе архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы), размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Карыбскага мора, на паўночны ўсход ад Грэнады. Уваходзіць у склад дзяржавы Грэнада.
Першы па велічыні востраў з Грэнадзінаў. Плошча 34 км², на востраве пражывае 6063 чалавек (2001 г.). Хілсбара — самае буйное паселішча на Карыёка. Клімат трапічны, пасатны. Востраў акружаны рыфамі. Асноўная крыніца прыбытку — абслугоўванне турыстаў.
Спасылкі Carriacou Facts
Катэгорыя:Астравы Грэнадзіны Катэгорыя:Малыя Антыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора