Смалья́ны. Сустракаецца таксама варыянт Смаля́ны (, ) — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Дзярноўцы. Адміністрацыйны цэнтр Смальянскага сельсавета.
Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Оршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смальяны, за 200 м на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі (Орша — Лепель). Насельніцтва на 2009 год — 593 чалавекі.
Назва На думку краязнаўца А. Шынкевіча, тапонім «Смальяны» ўтварыўся ад слова «смала», якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Паводле Андрэя Мяцельскага, назва паселішча мае сувязь з яго размяшчэннем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваўСвятаслаў Асіноўскі. Смальяны // C. 363..
Гісторыя Упершыню згаданы як маёнтак Смальяны ў Аршанскім намесніцтве, уладанне князя Сямёна Іванавіча Бельскага, у прывілеі яму ад 25 жніўня 1484 года, з гэтага ж прывілея вынікае, што раней маёнтак быў дажывотным уладаннем яго маці княгіні Васілісы Бельскай з Гальшанскіх.
Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў мястэчка ў складзе Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.
У розныя часы Смальяны знаходзіліся ў валоданні князеў , Астрожскіх, Сангушкаў і іншых. Да 1626 года князь Сямён Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак Белы Ковель, які пацярпеў ад ваенных дзеянняў у часе войнаў 1654—1667 і 1700—1721 гадоў. Аднак заняпад замка пачаўся ў канцы XVIII стагоддзя, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя пасля паўстання 1830—1831 гадоў новы гаспадар паселішча калежскі асэсар Васіль Сямёнаў прадаў збудаванні на цэглу.
Статус мястэчка Смальяны мелі з 1678 года. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ордэна дамініканцаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу і важніцу.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Смальяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласці Аршанскага павета. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаса-Праабражэнскую, а ў 1864 годзе — мураваную Аляксееўскую цэрквы.
У вайну 1812 года 13—14 лістапада пад Смальянамі адбылася паміж расійскімі і французскімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Напалеон Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана.
На 1880 год у Смальянах было 252 будынкі, 55 крам, 4 царквы, касцёл, 4 малітоўныя дамы, сінагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX стагоддзя існавалі гарбарны і цагельны заводы, бальніца, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.
У 1895—1914 гадах дзейнічала Смальянская спіртаачышчальная фабрыка. Мела паравыя машыны. У 1895 годзе ён перапрацавана 31 тыс. пудоў жыта, 46 тыс. пудоў ячменю, 11 293 тыс. пудоў бульбы. У 1913 года працавала 55 рабочых, выраблена 3 млн градусаў спірту.
1 студзеня 1919 года паводле пастановы І з’езду КП(б) Беларусі Смальяны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзены разам з іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года Смальяны вярнулі БССР, дзе яны былі вёскай і цэнтрам сельсавета Аршанскага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў Смальянах існавала , вязні якога былі растраляны 5 кастрычніка 1942 года. Загінула 560—610 яўрэяўГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — Фонд 7021. — Оп. 84. — Д. 10. — Л. 23, 321. (паводле іншых звестак — 800Местечко Смольяны. Холокост. История общины ). Выратаваўся толькі Каган Навум, які пасля ўступіў у партызанскі атрад.
Станам на 1999 год 537 гаспадарак. У наш час у Смальянах дзейнічае толькі драўляная праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква 2-й паловы XVIII стагоддзя.
У 2011 годзе ў склад аграгарадка ўвайшла вёска АгранамічнаяРешение Оршанского районного Совета депутатов от 24 сентября 2011 г. № 29 Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета.
Насельніцтва 1880 год — 2315 чалавек, з іх 239 праваслаўных, 6 каталікоў, 1 евангеліст і 2069 іўдзеяўSmolany (2) // S. 894. 1999 год — 1522 чалавек, 537 двароў. 2001 год — 646 чалавек; 2009 год — 593 чалавекНасельніцтва Беларусі па выніках перапісу 2009 года .
Інфраструктура У Смальянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі. Дзейнічае сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова — Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж.
Славутасці Смальянскі замак (1-я палова XVII ст.) — . Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (2-я палова XVIII ст.) — . Спаса-Праабражэнская царква (2-я палова XVIII ст.) — . Свята-Аляксееўская царква (1864 г.) — . Магіла Тамаша Зана. Сядзібна-паркавы комплекс. Млын.
Страчаная спадчына Ратуша (XVIII ст.)
Вядомыя асобы Святаслаў Маркавіч Асіноўскі (нар. 1951) — беларускі пісьменнік і краязнавец. Анатоль Антонавіч Гіруцкі (нар. 1948) — беларускі мовазнаўца, пісьменнік. Аляксей Сцяпанавіч Крушынскі (1911—2006) — беларускі журналіст, першы галоўны рэдактар «Настаўніцкай газеты». Мікалай Паўлавіч Курчаў (1926—1985) — Заслужаны ўрач БССР. Міхаіл Дзям’янавіч Ціва (1939—1985) — беларускі вучоны. Кандыдат філасофскіх навук, член Саюза журналістаў. Яўгеній Ігнацьевіч Маруковіч (нар. 1946) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі металаў.
Галерэя
Літаратура
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. Smolany (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 893—894.
Спасылкі
Падарожжа ў Смальяны
Катэгорыя:Смальянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства