Луча́й, Лучайскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелкі, каля вёскі Лучай.

Назва

На думку А. Рогалева, назва Лучай азначае «возеро, якое мае выгіб-луку, звілістую канфігурацыю»А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 175.. Так жа сама і на думку І. Пракаповіча - назва возера Лучай ад геаграфічнага тэрміна лука — «звіліна», «загін рэчышча»І. М. Пракаповіч. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 59..

Гіпотэза з семантыкай "лука" не ўлічвае ні тапанімічнага кантэксту (блізкасць да Літвы), ні будовы канкрэтнага тапоніма (з утваральнікам -j- літоўскія гідронімы Lukojus, Ramojus, Stungojus, Žiežmojus).A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — C. 198, 272, 318, 402.

Гідраграфія Плошча паверхні возера 2,51 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 1,45 км, найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Вадазбор 19,1 км².Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, разараныя або пад лугам, на поўдні і паўднёвым захадзе нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на поўначы, захадзе і паўночным захадзе невысокія ўчасткі (3—5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. Берагавая лінія звілістая. У паўночна-заходняй і паўднёвай частцы возера вялікія залівы. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, на поўначы і поўдні месцамі тарфяністыя, участкамі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 70 м, пад хмызняком. Дно возера плоскае, 6 астравоў агульнай плошчай 0,09 км². Ложа выслана сапрапелем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая паласа пясчаных адкладаў. Глыбіні да 2 метраў займаюць 58 % плошчы возера.

Возера эўтрофнае, праточнае. На ўсходзе ўпадае ручай з Лісіцкага возера, на паўднёвым усходзе ўпадае пратока з возера Баб'е. На захадзе выцякае рака Лучайка. Возера моцна зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—200 м, пашырана да глыбіні 1,1 м. Паўночна-заходні заліў зарастае цалкам.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь рачны, плотка, карп, лінь і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура Лучай // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – 2007. – С. 262. Макрыцкі А. М. Лучай //

Спасылкі Возера Лучай

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Лучай