Універса́льная мо́ва (усеагульная мова, ) — мова, сістэма тэрмінаў, якія вызначаны адназначна і таму дапускаюць над сабой чыста фармальныя аперацыі. Такая мова дазволіла б замяніць усе лагічныя развагі вылічэннем, якое праводзілася б на манер алгебраічнага, над словамі і сімваламі гэтай мовы, што адназначна адлюстроўваюць паняцці.
Канцэпцыя мовы была прапанавана Лейбніцам, які першы прадпрыняў спробу яе стварэння. Ён пісаў: «…тады ў дыспуце паміж двума філосафамі патрэбы будзе не болей, чым у дыспуце паміж двума рахункаводамі. Дзеля вырашэння супярэчлівасцяў дастаткова будзе ўзяць грыфелі і, сеўшы за дошкі, сказаць адзін аднаму: „Пачынайце вылічваць“». Гэтая спроба стварэння lingua generalis, паказаная Лейбніцам у юнацкім творы «Аб камбінаторным мастацтве» (1666), была заснавана на метадзе каталонскага рэлігійнага падзвіжніка, філосафа, пісьменніка і паэта Раймунда Лулія.
Крытыка Джонатан Свіфт ужо ў XVIII стагоддзі высмяяў сістэму ўніверсальнай мовы падчас апісання візіта Гулівера ў Акадэмію Лапуты, дзе замест словаў ужываліся намёкі на рэчы. Хаця вучоныя маглі разлічваць «на разуменне прадстаўнікоў усіх цывілізаваных нацыяў», яны згібаліся пад цыжкасцю мехаў з рознымі рэчамі.
Універсальныя мовы крытыкуюць галоўным чынам з-за немагчымасці запамінання. Трэба заўсёды абдумваць словы і фразы, што абцяжарвае памяць. Словы ва ўніверсальных мовах вельмі падобныя.
Спасылкі У. Эко. Для федерации полиглотов
Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:Інтэрлінгвістыка