Дзяржаўны сцяг Незалежнай дзяржавы Папуа — Новая Гвінея — прыняты 1 ліпеня 1971 года. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 3:4. Да 16 верасня 1975 года краіна звалася Тэрыторыя Папуа — Новая Гвінея.

Гісторыя сцяга Аўтарства сцяга належыць Сьюзен Харэха Карыке.

Пяць зорак — гэта сузор'е Паўднёвы Крыж — з'яўляецца вядомым астэрызмам, чырвоны і чорны колеры традыцыйныя для мастацтва папуасаў, а райская птушка, намаляваная ў палёце, сустракаюцца амаль толькі ў Новай Гвінеі.

Гістарычныя сцягі Папуа — Новай Гвінеі

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Папуа — Новай Гвінеі Папуа — Новая Гвінея