Сева́н () — возера ў Арменіі, на вышыні 1900 м; найбольшае з азёр Каўказа.

Плошча — 1240 км². Глыбіня да 83 м. Выцякае рака Раздан. Воды Севана і Раздана выкарыстоўваюцца Севанскім каскадам ГЭС. Для папаўнення вод Севана пабудаваны тунэль (49 км) для перакідання ў возера вод р. Арпа. У 1978 годзе створаны прыродны нацыянальны парк «Севан»..

Севан аточаны горнымі хрыбтамі: з паўночнага захаду — Памбацкім, з паўночнага ўсходу — Арэгуні, з паўднёвага ўсходу — Севанскім і Усходне-Севанскім, з захаду — Гегамскім, з поўдня — Вардэніскім хрыбтамі.

Возера прэснаводнае, водная паверхня мае лазурна-сіні колер. Севан — адзіная буйная гарантаваная крыніца свежай вады ў Арменіі.

Гл. таксама Севанскі паўвостраў Севанская катлавіна Паўвостраў Артаніш мыс Наратус Ішхан, рыба

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Азёры Арменіі Катэгорыя:Горныя азёры Катэгорыя:Басейн Куры Катэгорыя:Завальныя азёры