Іван Іванавіч Лісаў (, — , ) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1965). Кандыдат гістарычных навук (1973), дацэнт (1979). Арганізатар развіцця і ўкаранення масавага спартыўнага арыентавання і парашутнага спорту ў Савецкім Саюзе.
Генерал-лейтэнант Іван Лісаў — легендарны паплечнік В. П. Маргелава і «іміджмэйкер» паветрана-дэсантных войскаў СССР. За сваю кар’еру ён здзейсніў 574 скачкі з парашутам, а таксама стварыў Цэнтральны спартыўны парашутны клуб ПДВ і прапанаваў увесці для дэсантнікаў знакамітыя блакітныя берэтыМаргелов А. В., Маргелов В. В. Десантник № 1 генерал армии Маргелов. — М.: ОЛМА-Пресс, 2003. — 638 с. — С. 392. — ISBN 5-94849-087-4..
Біяграфія Нарадзіўся 25 мая 1912 года ў Віцебску.
Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1941), Генштаба (1951). У Чырвонай Арміі з 1929 года, з 1939 года — у паветрана-дэсантных войсках. У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1943 года — начальнік штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралковага палка на Карэльскім фронце. У 1945—1975 гадах — на адказных пасадах у Савецкай Арміі, да 1991 года — на выкладчыцкай рабоце.
Старшыня Федэрацыі спартыўнага арыентавання СССР (1979—1990)Это мой 575-й прыжок. Лисов Иван Иванович.
Памёр 17 кастрычніка 1997 года ў Маскве.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.
Крыніцы
Літаратура Лісаў Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 9. — С. 282. Лісаў Іван Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 531.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Арыентыроўшчыкі СССР