Уладзі́мір Алякса́ндравіч Баум (, в. Карыціскі, Беластоцкае ваяводства) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. З 1950 па 1954 год — рабочы, механік, старшыня завкама Гродзенскага камбіната будматэрыялаў.
З 1954 года старшыня калгаса імя XXII з’езда КПСС (да 1961 года калгас «Стаханавец», на 2012 год — СПК імя БаумаСПК им. Баума ) Іўеўскага раёна.
З 1990 года на пенсіі.
Узнагароды
За прадуманую, разлічаную на годнае жыццё людзей забудову цэнтральнай сядзібы калгаса імя XXII партз’езда (в. Геранёны) У. А. Баум быў узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССРБаум Владимир Александрович .
Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67.
За час працы старшынёй калгаса быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны».
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Старшыні калгасаў