Джэймс Бэтчэлер Са́мнер (; , Кантон, штат Масачусетс — , Бафала, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэмік мастацтваў і навук.

Біяграфія Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1910). Доктар філасофіі (1914). У 1914—1929 гадах выкладаў біяхімію ў Карнельскім універсітэце (Ітака, штат Нью-Ёрк, ЗША); з 1929 года дырэктар лабараторыі хіміі ферментаў там жа.

Асноўныя працы Працы па прэпаратыўнай хіміі бялкоў і ферментаў, упершыню вылучыў крышталічны фермент (урэазу), давёўшы бялковую прыроду ферментаў.

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1946, сумесна з У. Стэнлі і Дж. Нортрапам).

Літаратура

Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі