Міхась Модэль (сапр. Мендэль Моўшавіч Модэль, , мястэчка Камень, Лепельскі павет, Віцебская губерня — ) — беларускі крытык, тэатразнавец. Член СП Беларусі з 1934 года. Пісаў пад псеўданімамі М. Каменскі, М. Майсееў, М. Міхайлаў, М. Міхасеў; крыптанімамі М., М. М.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і адваката. Скончыўшы ў 1921 годзе школу 2-й ступені ў Лепелі, працаваў старшынёй лепельскага павятовага камітэта камсамола. 3 1921 года ў Мінску. Вучыўся на медыцынскім (да 1924 года) і педагагічным (да 1926 года) факультэтах БДУ, але ніводны з іх не скончыў (сярод прычын была і хвароба).

Працаваў сакратаром аддзела агітацыі і прапаганды ЦК КПБ (1923—1925), рэдактарам Клімавіцкай акруговай газеты (1925-26 гг.), дырэктарам Цэнтральнага партыйнага клуба ў Мінску (1927—1930), інструктарам аддзела культуры і прапаганды ЦК КПБ (1930—1932). З 1932 года навуковы супрацоўнік Інстытут літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі наук. У 1935—1937 гадах узначальваў тэатральны аддзел Упраўлення па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў, адначасова (1932—1937) быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». З 1937 года — літкансультант, у 1940—1941 гадах — адказны сакратар СП БССР. У пачатку Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Тамбоў, потым — у Ташкент, дзе быў намеснікам дырэктара тэатра імя Ахунбаева. У 1943—1944 гадах — дырэктар тэатра імя Маякоўскага ў Андзіжане (Узбекская ССР), у 1944—1948 гадах — загадчык літаратурнай часткі тэатра оперы і балета ў Мінску, з 1945 года працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», з 1949 года — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва». З 1962 года персанальны пенсіянер. Узнагароджаны медалём.

Член КПСС. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 г. Пісаў пераважна пра яўрэйскі тэатр («5 год творчай дзейнасці Яўрэйскага дзяржаўнага тэатра БССР», 1932; «Пра яўрэйскую савецкую драматургію, пра крытыку», 1933; «Яўрэйскаму тэатру патрэбен новы рэпертуар», 1947) і беларускім тэатры і драматургію («Этапы развіцця беларускай драматургіі», 1935; «Пра Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР», 1937; "Першы беларускі балет «Салавей», 1939; «Агляд беларускай драматургіі», 1940; «Сучасная беларуская драматургія», 1946; «А. М. Астроўскі і беларускі тэатр», 1948; «Драматургія Еўсцігнея Міровіча», 1958; «Мастацтва сцэнічнай мініяцюры», 1966; «3 дынастыі Уладамірскіх», 1970; «У промні бязлітаснага пражэктара», 1972; «Зінаіда Браварская; Аляўціна Карзянкова», 1978).

У 1930-я гады прытрымліваўся апалагетычных, вульгарна-сацыялагізатарскіх поглядаў. Драматургічныя творы і спектаклі па іх ацэньваў у асноўным з пазіцый «правільнасці ўскрыцця класавай сутнасці драматычных канфліктаў». Ваяўніча выступаў супраць твораў нацыянальнай беларускай тэматыкі (п’есы «Апраметная» В. Шашалевіча, «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча, «Скарына, сын з Полацка» М. Грамыкі і інш.). У артыкулах пасляваеннага часу імкнуўся пазбягаць вульгарызатарскіх трактовак.

У перыяд кампаніі па барацьбе супраць касмапалітызму (канец 40-х гадоў) падвяргаўся крытычным нападкам у прэсе, з-за чаго ў 1940-50 гг. нідзе не друкаваўся.

Сведчанні сучаснікаў Пісьменнік Кузьма Чорны ў сваім дзённіку змясціў Модэля сярод іншых, якіх называе «прыжывальшчыкамі і хлебаедамі»:

(4 кастрычніка 1944):

«Так Бэнда лез у беларускую крытыку, Клімковіч у беларускую літаратуру, Александровіч у культуру і грамадскую дзейнасць (сабе на кар’еру), ДадзіёмаваЗ чэрвеня 1943 начальнік Галоўліта, органа цэнзуры ў БССР ў мастацтва і цэнзуру і Модаль усюды, куды толькі льга лезці» .

Мастак Яўген Ціхановіч ўспамінаў: "Тэатральны крытык Мендэль Модэль не шкадаваў чорных фарбаў, каб крытыкаваць драматургію Галубка за яе меладрамнасць, у якой ён бачыў толькі нацдэмаў і нацыяналяналізм, (…) ён ўсюды бачыў толькі нацдэмаў і напісаў шмат артыкулаў у розных часопісах пра адсутнасць класавай барацьбы і пра іншыя хібы … " Там жа С. 15.

Літаратура  — С. 512. Модэль Міхась // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1994. — Т. 4. — С. 329—331.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лепельскім раёне Катэгорыя:Тэатральныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі