Пётр Трызна (? — 1633) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода парнаўскі (з 1628), староста бабруйскі.

Біяграфія Сын кашталяна смаленскага Рыгора Трызны, брат маршалка ваўкавыскага Рыгора Трызны.

Заснаваў у Бабруйску рэзідэнцыю езуітаў.

Валодаў Занкамі і Андрэевічамі ў Ваўкавыскім павеце, Дзямідкавічамі, Кольчыцамі, Мышкавічамі, Цейкавічамі, Хомічамі, Глыбокавічамі, Паўлавічамі, Дваранінавічамі, Міхалёвым, Плёсамі, Кавалёвым, Аўсімавічамі, Варатынню, Качэрычамі, Ясным Лесам (заснаваў паселішча) і Вітліным ў Бабруйскім старостве.

Сям’я Быў жанаты з Ганнай з Масальскіх, дачкой гарадзенскага падкаморага Рыгора Масальскага. Меў дачку Петранелю, жонку вялікага літоўскага харунжага Самуэля Паца.

Крыніцы

Літаратура Гунин, Лев. Бобруйск : монография. — Мн.: ЦГИА БССР, 1985. — 5 экз. — 500 с.

Пётр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы парнаўскія Катэгорыя:Старосты бабруйскія