П’ер Гамара (; , , Францыя — , Аржантэй, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі пісьменнік, паэт, літаратуразнавец і літаратурны крытык.
Біяграфія Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам часопіса «Europe» («Еўропа»).
Творчасць Аўтар зборнікаў вершаў «Спроба заклеймаваць» (1944), «Песня любові» (1959) і апавяданняў «Людскія рукі» (1953), «Любоў ганчара» (1957), «Сады Аіаха» (1961), раманаў «Вогненны дом» (1948), «Дзеці галечы» (1950), «Школьны настаўнік» (1955), «Забойцу — Ганкураўская прэмія», «Капітан Вясна» (абодва 1963), «Таямніцы Тулузы» (1967), «Золата і кроў» (1971), «Дванаццаць тон дыяментаў» (1978) і інш., мастацкай біяграфіі «Віктор Гюго» (1974).
На беларускую мову творы П. Гамара перакладаў Л. Казыра.
Беларускія пераклады Любоў ганчара // Французская навела XX ст. Мн., 1992.
Літаратура Баршчэўскі Л. Гамара // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі