Віктар Сямёнавіч Кудлачоў (, в. Сласцёны, , Магілёўская вобласць) — рускамоўны паэт. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011).

Біяграфія Вырас у сялянскай сям’і. У 1944 пайшоў вучыцца ў першы клас, летам 1945 падарваўся на міне і страціў зрок. З 1947 працягваў вучобу ў спецшколе для сляпых дзяцей у Гродна. Адначасова вучыўся па класу баяна ў дзіцячай музычнай школе. Скончыўшы Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча (1958), атрымаў накіраванне настаўнікам спеваў і музыкі ў Гродзенскую школу-інтэрнат для сляпых і з аслабленым зрокам дзяцей, дзе калісьці вучыўся сам і дзе працуе па сённяшні дзень.

Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1970. Яго вершы ўпершыню былі надрукаваны ў 1972 у абласной газеце «Гродзенская праўда». Друкуецца на старонках рэспубліканскіх газет «Зорька», «Сельская газета», «Настаўніцкая газета». Першая кніга паэта «Я расту» выйшла ў 1981. Піша В. Кудлачоў пераважна для дзяцей. Яго вершы выхоўваюць у дзяцей пачуццё любові да людзей, да бацькі і маці, да добрых спраў, да прыроды. У іх шмат дзеяння, выкарыстаны прыёмы гульні. Жыве ў Гродне.

Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна (2019).

Выбраная бібліяграфія Кудлачёв, В. Встреча: Сборник стихотворений. — Гродно, 1995.- 68 с. Кудлачёв, В. Дали дорог: Стихи. — Гродно: ГОУТ, 2000. — 56 с. Кудлачёв, В. Здравствуйте, дети!: Стихи, сказки, загадки, скороговорки. — Мн.:Юнацтва, 2000. — 31 с. Кудлачёв, В. Как медведь ходил за мёдом. — Гродно, 2000. Кудлачёв, В. Нарисую город Гродно: Стихи и рассказы для детей. — Гродно,2003. — 62 с.

Літаратура

Кудлачоў Віктар // — С.436

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Дрыбінскага раёна