Сумбат Хачатуравіч Арзуманян (, Гюнейкалер, Мартунінскі раён, Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць — , ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны..
Член КПСС з 1946 года. Скончыў Чарнавіцкі ўніверсітэт у 1959 годзе. З ліпеня 1941 года на фронце. У партызанах з верасня 1941 года, камандзір узвода, роты, у кастрычніку 1943 — сакавіку 1944 гадоў — партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. З 1945 года ў органах КДБ, з 1959 года на гаспадарчай рабоце ў Чарнаўцах і Брэсце. Аўтар успамінаў «Зямля палала» (1974).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»АРЗУМАНЯН С. Х. .
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»