Крышта́льная пячора (Крыўчэнская пячора, ) — карставая пячора ў гіпсе на тэрыторыі Цярнопальскай вобласці Украіны. Адна з найбуйнейшых пячор у краіне.

Сумарная працягласць пячоры складае 22 км, амплітуда — 10 м. Уяўляе сабой складаную лабірынтавую сістэму хадоў, выпрацаваных пераважна па вертыкальных тэктанічных расколінах. Пячора сухая, пастаянная тэмпература паветра складае каля 10 °C. Дэкараваная карбанатнымі нацёкамі і гіпсавымі крышталямі (часам у выглядзе махроў).

Крыштальная пячора вядомая з 1721 года. Цяпер помнік прыроды; абсталяваная для экскурсій (працягласць маршруту — 3 км).

Літаратура

Катэгорыя:Пячоры Украіны Катэгорыя:Геаграфія Цярнопальскай вобласці