Уладзі́мір Васі́левіч Крывабло́цкі (нар. , в. Хвалава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-манументаліст, жывапісец.

Біяграфія Скончыўшы чатыры класы пачатковай школы, паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Дыпломнай працай стаў вялізны (два з паловай метры ў вышыню) трыпціх «Хатынь». Адгэтуль пачалося захапленне манументальным мастацтвам.

Пасля сканчэння школы ў 1971 паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1976). Настаўнікі: Уладзімір Стальмашонак, Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі, Пётр Свентахоўскі, Аляксандр Кішчанка.

Член Беларускага саюза мастакоў, пэўны час узначальваў у ім секцыю манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Творчасць Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, свае малюнкі дасылаў у газету «Піянер Беларусі» і тройчы перамагаў у конкурсах.

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Працуе пераважна ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў жывапісе. Асновай творчасці з'яўляецца Беларусь, яе мінуўшчына, людзі, прырода. Прымаў удзел у рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, аздабленні будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уладзімір Крываблоцкі карыстаецца такімі кампазіцыйнымі хадамі, рытмам, святлом, прасторай, змадэляванай святлом і ценем, дзякуючы якім найбольш шчыльна і выразна выяўляецца пластыка твараў, чалавечых целаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім гісторыі і культуры, Магілёўскім абласным мастацкім, Віцебскім краязнаўчым музеях.

Асноўныя творы «Чалавек і прырода» (вітраж у вестыбюлі , Мінск). «У імя жыцця на Зямлі» (роспіс у фае Музея народнай славы г. Ушачы). «Дрэва жыцця» (мазаіка на тарцы жылога дома ў Салігорску). «Міраносцы» (мазаіка ў ДК Кобрына). «Зямля» (мазаіка на фасадзе БЭМЗ, Брэст). мазаіка ў цэнтры вострава ў Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук Беларусі. «Рэквіем» паліпціх памерам 33 м² у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны). Жывапіс прысвечаны вязням канцлагеру ў Азарычах, дзе нацысты ўтрымлівалі каля 55 000 чалавек, з якіх замардавалі каля 25 тысяч. На працу над палатном у мастака пайшло 3,5 гады. За гэту працу Уладзімір Крываблоцкі быў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2004 года. вітражная дэкаратыўная сімфонія ў Палацы культуры Мсціслава. карціны «Свабода», «Прарыў», «Сіла прыроды», «Песня пра зубра», «Маці Зямлі», «Дыялог», «Вясна», «Яблыкі на крыжах», «Ігар Талькоў», «Восень», «Мудрэц», «Натхненне», «Дзень і вечар», трыпціх «Вобразы вечнасці», «Маўчанне брата», «Цяпло маці».

Узнагароды і прэміі Медаль Францыска Скарыны; Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за роспіс «Дзеля жыцця на Зямлі» ў інтэр'еры Музея народнай славы ў г. Ушачы (Віцебская вобласць).

Сям’я Дзед і бабуля па матчынай лініі, а таксама яго маці ў часе Другой сусветнай вайны былі вывезеныя ў Германію на прымусовыя працы.

Пасля вайны маці працавала ў калгасе, пасля з-за хваробы вымушаная была пакінуць працу. Займалася хатняй гаспадаркай, вышывала, ткала. Бацька працаваў у будаўнічай брыгадзе, а ў вольны час іграў у народным тэатры, спрабаваў пісаць п'есы, займаўся пчалярствам, бондарствам.

Цікавыя факты Падчас вучобы ў інстытуце Уладзімір Крываблоцкі паспрачаўся, што здолее тысячу разоў прысесці на адной назе. Спрэчку выйграў, здолеўшы прысесці па пяцьсот разоў на правай і на левай нагах, аднак пасля гэтага апынуўся ў бальніцы. З-за праблем з сэрцам пазней не трапіў на вайсковую службу.

Вітраж «Чалавек і прырода», які знаходзіўся ў вестыбюлі ЦНДІТК (Мінск), праз шэсць гадоў пасля стварэння рассыпаўся. Прычынай стала недасканалая тэхналогія склейвання шкельцаў.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.492

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў