Э́рні Кру́стэн (; , Мурастэ, павет Хар’ю, Эстонія — ) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1959). Народны пісьменнік Эстоніі (1972). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстоніі (1970).
Творчасць Дэбютаваў кнігай апавяданняў «Верас» (1927). Аўтар зборнікаў навел «Сто шэрых валаскоў» (1936), «Сляпое каханне» (1941), «Паваротныя пункты» (1946), «У пошуках вясны» (1960), «Занадта дрэнная ацэнка» (1967), «Акупацыя» (1972), гісторыка-рэвалюцыйных раманаў «Паляванне на мінулае» (1929), «Кніга аб Пексах» (1946), «Сэрцы маладых» (кнігі 1—2, 1954—56), «Нібы кропля ў моры» (1962) і інш. Пісаў вершы і мініяцюры (зборнікі «Юка», 1963; «Люстра на вуліцы», 1978), п'есы, кнігі для дзяцей.
Творы
Апавяданні «Mineviku jahil» (1929) «Org Mägedi armastus» (1939) «Pekside raamat» (1946) «Nagu piisake meres» (1962)
Зборнікі кароткай прозы «Kanarbik» (1972) «Pime armastus» (1941) «Rahu nimel» (1951) «Piitsa matused» (1957) «Õnnetu armastus» (1957) «Kevadet otsimas» (1960) «Viis lugu» (1968) «Rõõmunäljane» (1973) «Vurriluu» (1980) «Hull pääsuke» (1981) «Metalliotsija» (1984)
Паэзія «Peegel tänaval» (1978)
Аповесці «Vana võrukael» (1966) «Väga halb hinne» (1967) «Okupatsioon» (1969)
Пераклады На беларускую мову асобныя творы пераклалі Анатоль Кудравец і Хведар Жычка.
Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.488
Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Заслужаныя пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Нарадзіліся 30 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1900 годзе Катэгорыя:Памерлі 16 чэрвеня Катэгорыя:Памерлі ў 1984 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хар’юмаа