thumb Аўстрыйская акадэмія навук () — нацыянальная навуковая арганізацыя Аўстрыі.
У 1713 годзе Готфрыд Лейбніц натхнёны Лонданскім каралеўскім таварыствам і Французскай акадэміяй, прапанаваў стварыць падобную арганізацыю. Але толькі 14 мая 1847 года ў Вене была адкрыта Імператарская акадэмія навук. У 1918 годзе яна пераназвана ў Акадэмію навук, а ў 1947 годзе ў Аўстрыйскую акадэмію навук.
З сярэдзіны 1960-х гадоў яна стала вядучай установай Аўстрыі ў вобласці неўніверсітэцкіх фундаментальных даследаванняў. Складаецца з 2 секцый: матэматычных і прыродазнаўчых навук; філасофскіх і гістарычных навук. Акрамя таго, у яе склад уваходзяць Інстытут параўнальнага даследавання паводзін імя К. Лорэнца і Міжнародны інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу. Бібліятэка акадэміі ўтрымлівае звыш 100 тыс. томаў.
Члены акадэміі навук у розны час Пітэр Манфрэд Грубер (нар. 1941) — аўстрыйскі матэматык. Вольфганг Дрэслер (нар. 1939) — аўстрыйскі лінгвіст. Макс Фердынанд Перуц (1914—2002) — англійскі біяхімік. Іаган Радон (1887—1956) — аўстрыйскі матэматык. Ханс Трогер (1943—2010) — аўстрыйскі матэматык і механік. Франц I (1853—1938) — 13-ы князь Ліхтэнштэйна, аўстрыйскі і ліхтэнштэйнскі гісторык. Пій Цынгерле (1801—1881) — аўстрыйскі ўсходазнавец і каталіцкі багаслоў. Хельмут Штахель (нар. 1942) — аўстрыйскі матэматык. Мірча Эліядэ (1907—1986) — румынскі пісьменнік, гісторык рэлігій і даследчык міфалогіі.
Гл. таксама Навука ў Аўстрыі
Спасылкі
Афіцыйны сайт Акадэміі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1847 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Аўстрыі