Рыбінскае вадасховішча — вялікае вадасховішча на рацэ Волзе і яе прытоках Шэксне і Малозе. Размешчана ў асноўным у Яраслаўскай вобласці, на паўночным захадзе, часткова таксама ў Цвярской і Валагодскай абласцях Расіі.

Створана ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў вадападпорнымі збудаваннямі Рыбінскага гідравузла, размешчанага ў паўночнай частцы Рыбінска, якія перакрываюць рэчышчы дзвюх рэк: Волгі і Шэксны. Гідравузел уключае ў сябе будынак Рыбінскай ГЭС магутнасцю 346 МВт (першапачаткова 330 МВт), збудаванай на старым рэчышчы Шэксны, земляныя рэчышчавыя плаціны і дамбы, якія спалучаюцца з німі, бетонную вадазліўную плаціну і двухніткавы шлюз, збудаваны на рэчышчы Волгі. Значэнне вадасховішча: суднаходства, рыбалоўства, выпрацоўка электраэнергіі Рыбінскай ГЭС.

Літаратура

Спасылкі

Рыбінскае вадасховішча Усё пра Рыбінскае вадасховішча, ГЭС і Малогу Малога — затоплены горад Сайт Дарвінскага запаведніка «Час збіраць камяні» — артыкул пра будаўніцтва Рыбінскага вадасховішча. Карты Рыбінскага вадасховішча  — падборка карт сучаснага вадасховішча і яго тэрыторыі да затаплення.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Вадасховішчы Цвярской вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Валагодскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Расіі Катэгорыя:Волга