Пол — сукупнасць генетычных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей, якія забяспечваюць палавое размнажэнне арганізмаў. У больш шырокім сэнсе пол — комплекс рэпрадуктыўных, саматычных і сацыяльных характарыстык, якія вызначаюць індывіда як мужчынскі ці жаночы арганізм.
У дачыненні да полу часта выкарыстоўваецца запазычанае слова гендар, якім абазначаюцца сацыяльныя паводзіны мужчын і жанчын, а таксама ўзаемаадносіны паміж імі.
Крытэрыі пола чалавека Існуе пяць асноўных крытэрыяў пола чалавека:
Генатыпічная (ганадная, гаметная, гарманальная) — як у клетках сабраны генетычны матэрыял, як спалучаюцца храмасомы (якія спецыфічныя палавыя гармоны секрэтуюцца). Фенатыпічная (марфалагічная) — як чалавек выглядае, сукупнасць першасных і другасных палавых прыкмет. Псіхалагічная — кім чалавек сябе адчувае. Сацыяльная (грамадзянская, акушэрская) — кім чалавека лічыць грамадства. Паспартная — што запісана ў дакументах.
Палавыя прыкметы Палавыя прыкметы — марфалагічныя і функцыянальныя прыкметы, якія вызначаюць асноўныя адрозненні паміж самцом і самкай у жывёл, мужчынам і жанчынай у чалавека. Адрозніваюць першасныя і другасныя палавыя прыкметы. Да першасных палавых прыкмет самцоў млекакормячых і чалавека адносяць семяннікі, семяправод, палавы член, прастату, у самак — яечнікі, яйцаводы, матку, похву.
Гл. таксама Гендар Гендарная сістэма
Літаратура Палавыя прыкметы // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Катэгорыя:Біялогія * Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы