Кірыла Цімафеевіч Анікіе́віч — краязнавец, археолаг і этнограф 2-й паловы XIX — пачатку XX стагоддзя.

Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у народных вучылішчах Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Вывучаў побыт беларускіх сялян, збіраў фальклорны матэрыял, вёў археалагічныя раскопкі, быў сталым карэспандэнтам Е. Р. Раманава падчас працы таго над «Беларускім зборнікам». Вёў археалагічныя раскопкі на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Асноўная праца — «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Бараноўскі А. В. Кірыла Цімафеевіч Анікіевіч: краязнавец, этнограф, педагог // Віцебскі край : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнайканферэнцыі, прысвечанай 170-годдзю з дня нараджэння М. Я. Нікіфароўскага, 5 лістапада 2015 г., Віцебск / Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Установа культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей», Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», Кафедра гісторыі Беларусі; рэдкал.: Т. М. Адамян (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2016. — Т. 1. — С. 75—76. — 351 с. — ISBN 978-985-7039-99-9. Анікіевіч Кірыла Цімафеевіч // Ганцавіцкі краязнаўчы інфармацыйны партал

Катэгорыя:Краязнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Археолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага каледжа