Жак Андрэ (; , Парыж — ) — французскі лётчык, Герой Савецкага Саюза, Заслужаны лётчык Францыі..
Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і вядомага французскага аса Першай сусветнай вайны. Лётную адукацыю атрымаў у горадзе Бурж. Ва ўзброеных сілах Францыі з 15 красавіка 1939 года. У пачатку чэрвеня 1940 года, калі італьянскія войскі акупавалі поўдзень Францыі, разам з іншымі лётчыкамі эвакуіраваўся ў Паўночную Афрыку. Працягнуў службу на тэрыторыі Сірыі, Алжыра.
У канцы снежня 1943 года прыбыў у СССР, дзе ў горадзе Туле папаўняўся асабісты склад парадзелага ў баях французскага авіяпалка «Нармандыя».
Усяго на савецка-германскім фронце ён здзейсніў 113 баявых вылетаў, збіў 15 фашысцкіх самалётаў, 2 — у складзе групы, 3 самалёты пашкодзіў. Па колькасці індывідуальных перамог Ж. Андрэ стаў самым выніковым лётчыкам-знішчальнікам палка «Нармандыя-Нёман». Ён удзельнічаў у Віцебска-Аршанскай, , аперацыях.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1945 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі, грамадзяніну Французскай рэспублікі малодшаму лейтэнанту Жаку Андрэ прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 6656).
Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, даслужыўся да звання палкоўніка. У адстаўцы заняўся садаводчым бізнесам.
Памёр ва ўзросце 69 гадоў.
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені медалі Французскія ўзнагароды
Спасылкі
Биография героя на сайте «Красные соколы» Книга «Нормандия-Неман» на сайте «Военная литература»
Катэгорыя:Французскія лётчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нармандыя-Нёман