Ордэн Славы — ваенны ордэн СССР, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 08.11.1943 «Аб зацвярджэнні ордэна Славы I, II і III ступеняў». Узнагароджваліся асобы радавога i сяржанцкага складу Чырвонай Арміі, а ў авіяцыі і асобы, якія мелі званне малодшага лейтэнанта. Уручаўся толькі за асабістыя заслугі, воінскія часці і злучэнні ім не ўзнагароджваліся (за адным адзіным выключэннем — узнагароджаны ордэнам быў 1-ы батальён 215 гвардзейскага полкаhttps://www.youtube.com/watch?v=kOT8gtfFacY&t=1551s).
Ордэн Славы па сваім статуце і колеры стужкі амаль цалкам паўтараў адну з самых шанаваных у дарэвалюцыйнай Расіі узнагарод — Георгіеўскі крыж (сярод адрозненняў — розная колькасць ступеняў: 3 і 4 адпаведна).
Ордэн Славы меў тры ступені, з якіх ордэн найвышэйшай I ступені — залаты, а II і III — сярэбраныя (у ордэна ІІ ступені быў пазалочаны цэнтральны медальён). Гэтыя знакі адрознення маглі быць выдадзены за асабісты подзвіг на полі бою, выдаваліся ў парадку строгай паслядоўнасці — ад ніжэйшай ступені да вышэйшай.
Усяго за адзнаку ў гады Вялікай Айчыннай вайны было выдадзена каля мільёна знакаў ордэна Славы III ступені, больш за 46 тысяч — II ступені і 2562 — I ступені.
Поўныя кавалеры ордэна — лётчык штурмавога авіяцыйнага полка Іван Рыгоравіч Драчэнка, марскі пяхотнік Павел Хрыстафоравіч Дубінда і артылерысты Мікалай Іванавіч Кузняцоў, Андрэй Васільевіч Алёшын у гады вайны таксама ўдастоіліся і звання Героя Савецкага Саюза.
Усяго поўных кавалераў ордэна Славы, па больш позніх і ўдакладзеных даных, налічваецца 2562 чалавекі, сярод іх — чатыры жанчыны.
Поўныя кавалеры ордэна, ураджэнцы Беларусі Рыгор Абрамавіч Багарад Пётр Фёдаравіч Бандарчук Фёдар Цярэнцьевіч Бібік
Гл. таксама Спіс поўных кавалераў ордэна Славы, Беларусь Гвардзейская стужка Ордэн Святога Георгія Георгіеўскі крыж Дзень Герояў Айчыны
Спасылкі Гісторыя ордэна Ордэн Славы
Славы