Франсуа́ Жэра́р Жорж Нікаля Ала́нд (, МФА: ; Autorité BnF, ) — французскі палітык (сацыяліст). Па выніках выбараў 6 мая 2012 года быў абраны 24-м прэзідэнтам Французскай рэспублікі. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі (1988—1993; з 1997), мэр горада Цюль (2001—2008). Прэзідэнт генеральнага савета дэпартамента Карэз з 2008.

Прэзідэнцтва Франсуа Аланд — удзельнік прэзідэнцкіх выбараў у Францыі 2012 года ад Сацыялістычнай партыі. Лічыўся галоўным канкурэнтам дзейнага прэзідэнта Нікаля Сарказі. У першым туры атрымаў 28,63 % галасоў, заняўшы першае месца і прайшоўшы ў другі тур з Сарказі. Атрымаў перамогу над Сарказі ў другім туры, стаўшы такім чынам 24-м прэзідэнтам Францыі.

Франсуа Аланд — першы з 1920 года (пасля Поля Дэшанеля) прэзідэнт Францыі, які да абрання ні разу не займаў міністэрскіх пастоў. Ён стаў самым непапулярным прэзідэнтам Францыі па выніках першых 100 дзён кіравання. У лютым 2013 года рэйтынг папулярнасці Аланда склаў 30 %, што зрабіла яго самым непапулярным прэзідэнтам Францыі з 1981 года, а ў лістападзе толькі 20 %, што зрабіла яго самым непапулярным прэзідэнтам пятай рэспублікі за ўсю яе гісторыю.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Франсуа Аланда Франсуа Аланд на сайце Нацыянальнага сходу Францыі

Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Члены французскай Сацыялістычнай партыі (1969) Катэгорыя:Мэры Цюля Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2012) Катэгорыя:Адвакаты Францыі Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Луі Пастэра Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя) Катэгорыя:Прэзідэнты Францыі