right|300x250px|thumb|Мемарыяльная дошка памяці З. Кодая ў Будапешце Золтан Кодай (; , Кечкемет — , ) — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі.

З дзяцінства граў на скрыпцы, вучачыся ў бацькі, музыканта-аматара. У 1900 г. паступіў на аддзяленне моў Будапешцкага ўніверсітэта і адначасова ў клас кампазіцыі Ганса фон Кеслера ў Каралеўскую Венгерскую акадэмію музыкі. Па заканчэнні курса на працягу года вучыўся ў Парыжы ў Шарля Відора.

З 1905 г. займаўся зборам твораў венгерскай народнай музычнай спадчыны, з гэтай мэтай ездзіў па вёсках розных венгерскіх правінцый. Пачынаючы з 1906 года публікаваў, сумесна з Белай Бартакам, шматлікія зборнікі народных песень. З 1912 года — прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце. Сярод яго вучняў былі такія ў будучыні вядомыя дзеячы музычнай культуры, як Габар Дарваш, Антал Дорату, Золтан Гардоньі і інш. У гэты перыяд кампазітар актыўна займаўся тэорыяй музыкі, пісаў працы па музычнай педагогіцы. У прыватнасці, сумесна са сваім вучнем І. Адамам распрацаваў метад Кодая, асабліва паспяховы пры навучанні непрафесійных музыкантаў і харавых груп.

У гады Першай сусветнай вайны кода, сумесна з Белай Бартакам, працаваў у сектары музыкі аддзела прэсы ваеннага міністэрства Аўстра-Венгрыі ў Будапешце. У 1942 годзе выйшаў у адстаўку атрымаўшы званне ганаровага прафесара, у самым канцы Другой сусветнай вайны стаў прэзідэнтам Венгерскага савета мастацтваў. У 1966 годзе быў сфарміраваны названы ў яго гонар струнны квартэт.

Ганаровы прэзідэнт ІСМЕ. За заслугі ў галіне музычнага мастацтва быў адзначаны ўзнагародамі Венгерскай Народнай Рэспублікі. Другі ганаровы прэзідэнт ІСМЕ.

Музычныя творы

Духоўная музыка Psalmus Hungaricus 1923 Budavari Te Deum 1936 Missa brevis 1944 Adventi evek 1963

Аркестравыя кампазіцыі Летні вечар 1906 Сюіта Хары Янаша 1927 Танцы з Галанты 1933 Варыяцыі да венгерскай народнай песні «Паўлін» 1937 Канцэрт для аркестра 1940 Сімфонія 1960

Камерная музыка Лірычныя рамансы для скрыпкі і віяланчэлі 1898 Адажыа для віяланчэлі, скрыпкі і басэтлі 1910 Саната для скрыпкі і фартэпіяна, opus 4 Саната для віяланчэлі сола, opus 8 Санаціна для скрыпкі і фартэпіяна Дуа для віяланчэлі і скрыпкі, opus 7 Струнны квартэт № 1, opus 2 Струнны квартэт № 2, opus 10 9 фартэпіянных п'ес, opus 3 7 фартэпіянных п'ес, opus 11.

Літаратура — С. 374.

Сачыненні Kodaly, Zoltan «Wege zur Musik», Budapest, Corvina Kiado 1983.

Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Венгрыі Катэгорыя:Музычныя педагогі Венгрыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Венгрыі Катэгорыя:Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта