Алена Барысаўна Альтшуль (, .) — савецкая беларуская спартсменка (рускія і міжнародныя шашкі).
Чатырохразовая чэмпіёнка СССР па шашках-100 (1978, 1979, 1982, 1989), пяціразовая чэмпіёнка свету (1980, 1982, 1983, 1984, 1986). Вучылася ў Беларускім інстытуте народнай гаспадаркі з 1981.
Майстар спорту (1978), гросмайстар СССР (1983), міжнародны гросмайстар (1984). Заслужаны майстар спорту СССР (1985).
З 1991 года разам з мужам, міжнародным гросмайстрам Вадзімам Вірным, жыве ў Германіі.
Удзел у чэмпіянатах свету па міжнародных шашках Год Месца правядзення Турнір/матч Вынік Месца 1979 Снэк Турнір 6+ 4= 1- 2Па выніках асноўнага турніру падзяліла першае месца з Людмілай Ільіной, саступіла ў дадатковым матчы 1980 Дэ Льер Турнір 9+ 2= 0- 1 1981 Рыга Турнір 5+ 2= 2- 4-5 1982 Масква Матч с В. Левінай 3+ 8= 1- 1 1983 Сандамір Турнір 9+ 2= 0- 1 1984 Талін Матч з В. Левінай 3+ 6= 0- 1 1986 Каны Турнір 8+ 5= 0- 1 1986 Мінск Матч з З. Садоўскай 0+ 9= 3- 2 1987 Мінск Турнір 9+ 3= 1- 2 1989 Расмален Турнір 6+ 4= 1- 2 1997 Мінск-Мазавецкі Турнір 4+ 6= 3- 4-5
Спасылкі Профіль у архіве турніраў Федэрацыі шашак Нідэрландаў
Катэгорыя:Шашысты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ