Google Sky (Google неба) — дадатак Google Maps, які дазваляе праглядаць касмічную прастору, якая атачае Зямлю. Створана пры дапамозе тэлескопа Хабл. Выпушчана 27 жніўня 2007 годаGoogle Sky.

Google Earth

Першая версія Google Sky была створана на віртуальным глобусе пад назвай Google Earth. Яна ўтрымлівае некалькі пластоў, аналагічна рэжыму зямлі. Яна супастаўлена з выявамі на ўнутранай сферы Google Earth, і разглядаецца знутры, з цэнтраGoogle Earth 4.2 Released - New Night Sky Feature | Google Earth Blog. У наш час Google Earth сутыкаецца з канкурэнцыяй з боку WorldWide Telescope, створанага MicrosoftWorldWide Telescope vs Google Sky | Google Earth Blog.

Пласты

Бягучыя падзеі на небе Наша сонечная сістэма: паказвае размяшчэнне аб’ектаў, арбіт і інфармацыю пра сонечную сістэму. Двор астраноміі: паказвае інфармацыю пра сузор’яі і іншыя славутасці прасторы бачны з тэлескопа ў двары. Абсерваторыі Хабл IRAS Цэнтр адукацыі Фатаграфіі неба і аўдыёзапісы Віртуальны Турызм Кіраўніцтва карыстальніка па галактыцы Жыццё зоркі Гістарычныя карты неба Карты зорнага неба Рамсея Карта сузор’яў Супольнасць: форум у рамках Супольнасці Google Earth.

Вэб-сайт

Google таксама выпусціў Інтэрнэт-версію Google Sky, якая была створана ў адказ на папулярнасць дадатку Google EarthGoogle LatLong: Organizing more than one world's information. Гэта версія даступная без спампоўкі, і была створана 13 сакавіка 2008 года. Гэта версія выпушчана на 26 мовах (з’яўляецца першым прадуктам Google Maps для падтрымкі моў)Official Google Blog: Space Jam.

Магчымасці:

Пошук Пласты Інфрачырвоныя карты Мікрахвалевыя карты Гістарычныя карты Галерэя Галерэя фатаграфій ад Хабла і іншых тэлескопаў Галерэя рэнтгенаўскай здымкаў Чандра Галерэя ўльтрафіялетавых здымкаў GALEX Галерэя інфрачырвоных здымкаў Спітцэра. Бягучыя пазіцыі планет і сузор’яў.

Гл. таксама KStars Celestia Stellarium RedShift WorldWide Telescope Space Engine

Крыніцы

Спасылкі http://www.google.com/sky/

Катэгорыя:Віртуальныя атласы Катэгорыя:Базы даных у Інтэрнэце Катэгорыя:Адукацыйнае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Сэрвісы Google Катэгорыя:Вэб-картаграфія Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Віртуальныя планетарыі