Абрахам Пайс (; 19 мая 1918, , Нідэрланды — 28 ліпеня 2000, , Данія) — амерыканскі фізік-тэарэтык і гісторык навукі галандскага паходжання. Навуковыя працы Пайса прысвечаны пытанням ядзернай фізікі, фізікі элементарных часціц, квантавай тэорыі поля: у ліку яго асноўных дасягненняў ідэя асацыятыўнага нараджэння дзіўных часціц, тэорыя змяшаных станаў часціц і іх асцыляцый, ён таксама ўвёў тэрміны «лептон» і «барыён». Пайс з'яўляецца аўтарам шэрагу прац па гісторыі фізікі, у тым ліку папулярных біяграфій Эйнштэйна, Бора і Опенгеймера.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фізікі Нідэрландаў Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Гісторыкі навукі Катэгорыя:Імігрыравалі ў ЗША з Нідэрландаў Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Эндру Геманта Катэгорыя:Памерлі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў