Дваццаць чацвертая папраўка да Канстытуцыі Злучаных Штатаў дазволіла грамадзянам краіны ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта незалежна ад уплаты ці няўплаты падаткаў. Ратыфікавана 23 студзеня 1964 г.
Тэкст папраўкі Раздзел 1. Права грамадзян Злучаных Штатаў удзельнічаць у галасаванні на кожных першасных ці іншых выбарах за Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, за выбаршчыкаў Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, або за сенатараў ці прадстаўнікоў у Кангрэсе, не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі, або якім-небудзь штатам з прычыны няплаты якога-небудзь выбарчага ці іншага падатку.
Раздзел 2. Кангрэс мае права забяспечваць выкананне гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.
Спасылкі Папраўкі да Канстытуцыі ЗША А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую Мн., 2014 Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А.М. Вараксін, 2019 - 176 с.
Катэгорыя:Папраўкі да Канстытуцыі ЗША Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША