Царква дэльі Скальцы або Санта Марыя дзі Назарэт () — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа, пабудавана 1660-1689 гады. Галоўны - заходні - фасад выходзіць на Гранд-канал, ля моста Скальцы за чыгуначным вакзалам.
Атрымала сваю назву ад імя «басаногіх» (італ. scalzi) кармеліцкіх манахаў, якія заснавалі яе ў XVII стагоддзі. Будаўніцтва было даручана Бальдасарэ Лангена ў сярэдзіне XVII стагоддзя і зацягнулася на 35 гадоў. Пазней Джузэпэ Сардзі выканаў работы па фасадзе, а скляпенні капэл у 1743-44 гадах былі распісаны Цьепола.
У 1915 годзе ў царкву трапіла бомба, выпушчаная аўстрыйскімі войскамі. Бомба разбурыла дах і знішчыла фрэску Цьепола.
У царкве быў пахаваны апошні дож Венецыі Ладавіка Манін.
Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі
Літаратура Marcello Brusegan, Le chiese di Venezia, Ed. Newton Compton 2008 Laura Facchin, Bernardo Falconi (notizie dal 1651 al 1696), in G. Mollisi (a cura di), Svizzeri a Venezia nella storia nell'arte nella cultura nell'economia dalla metà del Quattrocento ad oggi, Arte&Storia, a. 8, n. 40, Editrice Ticino Management S.A., Lugano, settembre-ottobre 2008, 206-215.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі