Франчэска Граначы (; 23 ліпеня 1469, Фларэнцыя, Італія — 30 лістапада 1543, там жа) — італьянскі мастак.
Франчэска Граначы вучыўся ў майстэрні Даменіка Гірландая і дапамагаў яму ў напісанні яго карцін, выкарыстоўваючы замест тэмперы алейныя фарбы. Па замове Ларэнца Медычы Граначы ўдзельнічаў у роспісе фларэнційскага Сан-Марка. Пазней ён працаваў з Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла і Рафаэлем. thumb|220px|злева|«Дабравешчанне»
У 1508 годзе Граначы пераехаў у Рым, дзе разам з іншымі мастакамі дапамагаў Мікеланджэла ў роспісе Сіксцінскай капэлы.
На стыль Граначы аказалі ўплыў Філіпіна Ліпі і Фра Барталамеа.
Граначы згадваецца ў «Жыццяпісе мастакоў» Джорджа Вазары. Таксама згадваецца ў рамане пра Мікеланджэла Ірвінга Стоўна «Мукі і радасці».
Літаратура Christian von Holst: Francesco Granacci. Bruckmann, München 1974, ISBN 3765415499 (Italienische Studien. Folge 3, Band VIII) Sydney Joseph Freedberg (1978). Pintura en Italia, 1500—1600. Editorial Cátedra, Madrid. ISBN 84-376-0153-3 Giorgio Vasari. Las Vidas de los más excelentes arquitectos, pintores y escultores italianos desde Cimabue a nuestros tiempos, Editorial Cátedra (2002), ISBN 84-376-1974-2 The Grove Dictionary of Art, MacMillan Publishers (2000).
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння