Базіліка Святога Лаўрэнція за гарадской сцяной (; Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура) — адна з сямі паломніцкіх цэркваў Рыма.
Пабудавана ў 580-я гады на месцы пахавання Святога Лаўрэнція. У XIII стагоддзі Папа Ганорый III прыбудаваў да старажытнага больш маштабны раманскі храм. У 1374—1847 гадах у Сан-Ларэнца знаходзілася кафедра лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма.
Фасад базілікі разбураны падчас саюзніцкіх бамбардзіровак Рыма ў ліпені 1943 года, аднаўленчыя працы працягваліся да 1949 года.
У склепе захаваліся выключныя раннехрысціянскія саркафагі. Вакол храма размяшчаюцца адносна сучасныя могілкі Кампа Верана.
У царкве пахаваны Гілярый, Рымскі Папа Дамасій II, Рымскі Папа Святы Лаўрэнцій Святы Стэфан Пій IX, Рымскі Папа Альчыдэ дэ Гасперы, прэм’ер-міністр Італіі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Л