Філіпа Ліпі, празваны Філіпіна Ліпі (італ. Filippo Lippi, або Filippino Lippi; 1457/58-18 красавіка 1504) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння, сын Філіпа Ліпі.
Біяграфія Філіпа Ліпі-малодшы нарадзіўся каля 1457-1458 года ў тасканскай горадзе Прата, у сям'і мастака Фра Філіпа Ліпі і Лукрэцыі Буці. Рана пазбавіўся бацькі, вучыўся жывапісу ў Фра Дыямантэ, развіваўся далей пад уплывам Сандра Бацічэлі і бацькаўскіх твораў.
Працаваў у Фларэнцыі і некаторы час у Прата і Рыме.
Памёр у Фларэнцыі 18 красавіка 1504 г. thumb|left||Партрэт маладога чалавека
Бібліяграфія Crowe u. Cavalcaselle, «Geschichte der italien. Malerei, deutsche original-Ausgabe besorgt v. Max Jordan» (3 т. Лпц., 1870, стр. 52-85, 172—204). Antonio Paolucci: Filippino Lippi. Cantini, Florenz, 1992, ISBN 88-7737-171-4 Die Bedeutung Filippino Lippis für den Manierismus. Peters-Schildgen, Susanne. — Essen : Verl. Die Blaue Eule, 1989
Спасылкі
Працы Філіпіна ваУфіцы
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Мастакі Фларэнцыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1457 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1504 годзе