Сабор Сан-Джорджа Маджорэ () — сабор у Венецыі, на востраве Сан-Джорджа Маджорэ. Збудаваны паміж 1566 і 1610 гадамі. Архітэктар — Андрэа Паладзіа; пасля смерці майстра храм дабудоўваў яго вучань Скамоцы.

Сабор мае тры нефа, у якіх размешчана 6 капэл. Дзве капэлы таксама маюцца ў трансэпце. Галоўны алтар выкананы італьянскім скульптарам Джыралама Кампаньяй і ўпрыгожаны фігурай Хрыста, які стаіць на шары, які падтрымліваецца чатырма евангелістамі.

Званіца ўяўляе сабой квадратную цагляную вежу. Пабудавана ў 1791 годзе на месцы старой, якая абрынулася.

У 1800 годзе ў саборы каранаваўся Пій VII, абраны Папам Рымскім на канклаве, які праходзіў у Венецыі.

У 1808 годзе размешчаны на востраве манастыр, уключаючы сабор, быў зачынены Напалеонам Банапартам. Будынкі былі пераўтвораны ў казармы і зменены да непазнавальнасці. У 1951 годзе манастыр быў набыты графам Выторыё Чыні і адрэстаўраваны.

У саборы знаходзяцца «Тайная вячэра», «Уваскрэсенне Хрыста са святым Андрэем і членамі сям’і Маразіні» і шэраг іншых палотнаў працы Цінтарэта.

У саборы таксама знаходзіцца надмагільны помнік дожа Даменіка Мікеля, збудаваны ў 1640 годзе Бальтазарам Лангенай наўзамен разбуранага.

Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі

Літаратура

Guida d’Italia del Touring Club Italiano — Venezia. 3° ed. ISBN 978-88-365-4347-2 S. Vianello (a cura di) Le chiese di Venezia. Electa, 1993 ISBN 88-435-4048-3

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1576 годзе Катэгорыя:Пахавальні Катэгорыя:Храмы Святога Георгія