Мошэ (Мойша) Файнштэйн (, – , ) — рабін, найбуйнейшы галахічны аўтарытэт яўрэйскага народа другой паловы XX стагоддзя ў цэлым і яўрэйства Амерыкі ў прыватнасці. Кіраўнік ешывы «Месіўта Тыферэс Іерушалаім» ў Нью-Ёрку.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабіна Узды Давіда Файнштэйна і Фейгі-Гітэль Файнштэйн (народжанай Давідовіч).
Вучыўся ў ешыбот Слуцка (якую ўзначальваў Ісер Залман Мелцэр), Шклова і Мсціслава. Пасля заканчэння вучобы быў прызначаны рабінам Любані, затым роднай Узды.
Пасля ўсталявання савецкай улады падвергнуўся ганенням як прадстаўнік рэлігіі. Нягледзячы на гэта раў Мошэ не спыняў сваю дзейнасць, працягваючы захоўваць усе яўрэйскія абрады ў суполцы і ва ўсёй акрузе. Як да аднаго з адзіных рабінаў у гэтым рэгіёне, да яго прыходзілі пытанні ад шматлікіх суполак Беларусі.
У 1936 годзе, дзякуючы хадайніцтву сваякоў, атрымаў дазвол эміграваць у ЗША. Ён пасяліўся ў Нью-Ёрку ў Манхэтэне і атрымаў прызначэнне на пасаду кіраўніка іешывы «Тыферэт Іерушалаім». З гэтага часу расла слава гэтай ешывы і яна пачала залучаць вучняў з усіх буйных яўрэйскіх абшчын Амерыкі.
У 1943 годзе прыняў удзел у «маршы рабінаў», патрабаваў сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам і яго ўмяшання ў знішчэнне яўрэяў Еўропы.
Асабліва плённай апынулася літаратурная дзейнасць рабіна, якая адрознівалася таксама наватарскім падыходам, дзе раў закрануў усе бакі тэхналагічнага прагрэсу, выявіўшы ва ўсім выдатную эрудыцыюМоше Файнштейн.
Крыніцы
Спасылкі Артадокс юніён
Катэгорыя:Ахаранім Катэгорыя:Рабіны Савецкага Саюза Катэгорыя:Рабіны Беларусі Катэгорыя:Рабіны ЗША Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Гар а-Менухат Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з СССР