міні|центр|280пкс|Віла Кантарыні, правінцыя Падуя. Антоніа Тарсіа (, Венецыя — ) — італьянскі скульптар, прадстаўнік позняга барока.

Малавядомая біяграфія Застаецца майстрам з малавядомай біяграфіяй. Па здагадках нарадзіўся ў Венецыі каля 1663 года. Доўгі час працаваў у горадзе па замовах рэлігійных абшчынEuropean works of art in the M. H. de Young Memorial Museum 1966. Прымаў замовы на стварэнне розных алтароў і вялікіх скульптур святых для упрыгожванняў фасадаў сакральных збудаванняў. Творы майстра захоўваліся ў цэрквах Сан Джорджа Маджорэ, Сан Стаэ, Сан Вітале. Прымаў замовы на стварэнне садова-паркавых скульптуры, працаваў для загараднай вілы сям'і Джаванелі, на віле Навента Падавана, на віле Кантарыні.

Памёр у 1739 годзе.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца яго скульптура «Юнона». Таксама яго працы можна бачыць у Санкт-Пецярбургскім Летнім садзе.

Абраныя творы «Алегорыя Юнасці з малпай» «Немезіда» «Фатум», першыя тры — Летні сад, Санкт-Пецярбург «Іола», музей-запаведнік Царскае Сялосборник «Западноевропейское искусство 18 века», Л, 1987, с. 65 «Юнона», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск «Марс», Гісторыка-мастацкі музей, Серпухаў «Дыяна», Гісторыка-мастацкі музей, Серпухаў

Літаратура Мацулевич Ж.А. «Летний сад и его скульптура», Л, 1936 Сборник «Западноевропейское искусство 18 века», Л, 1987 Біяграфічная даведка на італьянскай - in Enciclopedia Italiana di scienze, lettere ed arti. Treccani. URL consultato in data 14 giugno 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Венецыі