Мо́ра Садру́жнасці () — мора ў Індыйскім сектары Паўднёвага акіяна.

Плошча 258 тыс. км² У паўднёвай частцы глыбіня меней 500 м, у паўночнай звыш 3000 м. Пакрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў, у тым ліку вельмі буйных. На беразе мора аўстралійскія навуковыя станцыі Моўсан і Дэйвіс. Ледзяныя берагі на значных участках вельмі рухомыя, у выніку адколу гіганцкага айсберга ад шэльфавага ледавіка Эймеры ў 1964 бераг у заліве Прудо на працягу больш за 160 км адступіў на 60—70 км.

Названа ў 1962 годзе ўдзельнікамі савецкіх антарктычных экспедыцый у адзначэнне сумесных даследчых прац экспедыцый розных дзяржаў у Антарктыцы.

Гл. таксама Бераг Кемпа

Літаратура

Спасылкі Карта Антарктыды з прылеглымі морамі

Катэгорыя:Моры Паўднёвага акіяна