Зямля́ — трэцяя ад Сонца планета. Пятая па памеры сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Яна з’яўляецца таксама найбуйнейшай па дыяметры, масе і шчыльнасці сярод планет зямной групы.

Часам згадваецца як Свет, Блакітная планета, часам Тэра (ад ). Адзінае вядомае чалавеку на дадзены момант цела Сонечнай сістэмы ў прыватнасці і Сусвету наогул, населенае жывымі арганізмамі.

Навуковыя даныя паказваюць, што Зямля ўтварылася з сонечнай туманнасці каля 4,54 мільярда гадоў назад і неўзабаве пасля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Меркавана жыццё з’явілася на Зямлі прыкладна 3,9 млрд гадоў назад, гэта значыць на працягу першага мільярда пасля яе ўзнікнення. З тых часоў біясфера Зямлі значна змяніла атмасферу і іншыя абіятычныя фактары, абумовіўшы колькасны рост аэробных арганізмаў, а таксама фарміраванне азонавага слоя, які разам з магнітным полем Зямлі аслабляе шкодную для жыцця сонечную радыяцыю, тым самым захоўваючы ўмовы існавання жыцця на Зямлі. Радыяцыя, абумоўленая самой зямной карой, з часоў яе ўтварэння значна знізілася дзякуючы паступоваму распаду радыенуклідаў у ёй. Кара Зямлі падзелена на некалькі сегментаў, або тэктанічных пліт, якія рухаюцца па паверхні з хуткасцямі парадку некалькіх сантыметраў у год. Вывучэннем складу, будовы і заканамернасцей развіцця Зямлі займаецца навука геалогія.

Прыблізна 70,8 % паверхні планеты займае Сусветны акіян, астатнюю частку паверхні займаюць кантыненты і астравы. На мацерыках размешчаны рэкі, азёры, падземныя воды і льды, разам з Сусветным акіянам яны складаюць гідрасферу. Вадкая вада, неабходная для ўсіх вядомых жыццёвых форм, не існуе на паверхні якой-небудзь з вядомых планет і планетоідаў Сонечнай сістэмы, акрамя Зямлі. Полюсы Зямлі пакрытыя ледзяным панцырам, які ўключае ў сябе марскі лёд Арктыкі і Антарктычны ледзяны шчыт.

Унутраныя вобласці Зямлі дастаткова актыўныя і складаюцца з тоўстага, вельмі вязкага пласта, так званай мантыі, якая пакрывае вадкае знешняе ядро, якое з’яўляецца крыніцай магнітнага поля Зямлі, і ўнутранае цвёрдае ядро, якое, як мяркуецца, складаецца з жалеза і нікелю. Фізічныя характарыстыкі Зямлі і яе арбітальнага руху дазволілі жыццю захавацца на працягу апошніх 3,5 млрд гадоў. Паводле розных ацэнак Зямля будзе захоўваць умовы для існавання жывых арганізмаў яшчэ на працягу 0,5 — 2,3 млрд гадоў.

Зямля ўзаемадзейнічае (прыцягваецца гравітацыйнымі сіламі) з іншымі аб’ектамі ў космасе, уключаючы Сонца і Месяц. Зямля круціцца вакол Сонца і робіць вакол яго поўны абарот прыкладна за 365,26 сонечных сутак — сідэрычны год. Вось кручэння Зямлі нахіленая на 23,44° адносна перпендыкуляра да яе арбітальнай плоскасці, гэта выклікае сезонныя змены на паверхні планеты з перыядам у адзін трапічны год — 365,24 сонечных сутак. Суткі зараз складаюць прыкладна 24 гадзіны. Месяц пачаў свой ​​абарот на арбіце вакол Зямлі прыкладна 4,53 мільярда гадоў таму. Гравітацыйнае ўздзеянне Месяца на Зямлю з’яўляецца прычынай узнікнення акіянскіх прыліваў. Таксама Месяц стабілізуе нахіл зямной восі і паступова запавольвае кручэнне Зямлі. Некаторыя тэорыі мяркуюць, што падзенні астэроідаў прыводзілі да істотных змен у навакольным асяроддзі і паверхні Зямлі, выклікаючы, у прыватнасці, масавыя выміранні розных відаў жывых істот.

Планета з’яўляецца домам для мільёнаў відаў жывых істот, уключаючы чалавека. Тэрыторыя Зямлі падзелена на 195 незалежных дзяржаў, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой шляхам дыпламатычных адносін, падарожжаў, гандлю або ваенных дзеянняў. Чалавечая культура сфарміравала шмат уяўленняў пра светабудову — такіх, як канцэпцыя аб , геацэнтрычная сістэма свету і , па якой Зямля ўяўляе сабой адзіны суперарганізм.

Гісторыя Зямлі

Сучаснай навуковай гіпотэзай фарміравання Зямлі і іншых планет Сонечнай сістэмы з’яўляецца , паводле якой Сонечная сістэма ўтварылася з вялікага воблака міжзорнага пылу і газу. Воблака складалася галоўным чынам з вадароду і гелію, якія ўтварыліся пасля Вялікага выбуху, і больш цяжкіх элементаў, пакінутых выбухамі звышновых. Прыкладна 4,5 млрд гадоў назад воблака стала сціскацца, што, імаверна, адбылося з-за ўздзеяння ўдарнай хвалі ад звышновай, якая ўспыхнула на адлегласці некалькіх светлавых гадоў. Калі воблака пачало скарачацца, яго вуглавы момант, гравітацыя і інерцыя сплюснулі яго ў протапланетны дыск перпендыкулярна да яго восі кручэння. Пасля гэтага абломкі ў протапланетным дыску пад дзеяннем сілы прыцягнення сталі сутыкацца, і, зліваючыся, ўтваралі першыя планетоіды.

У працэсе акрэцыі планетоіды, пыл, газ і абломкі, якія засталіся пасля фарміравання Сонечнай сістэмы, сталі злівацца ва ўсё большыя аб’екты, фарміруючы планеты. Прыблізны час утварэння Зямлі — 4,54 ± 0,04 млрд гадоў назад. Увесь працэс фарміравання планеты заняў прыкладна 10-20 мільёнаў гадоў.

Месяц утварыўся пазней, прыкладна 4,527 ± 0,01 млрд гадоў таму, хоць яго паходжанне дагэтуль дакладна не ўстаноўлена. Асноўная гіпотэза кажа, што Месяц утварыўся шляхам акрэцыі з рэчыва, якое засталося пасля датычнага сутыкнення Зямлі з аб’ектам, па памерах блізкім МарсуЛуна образовалась от колоссального по масштабу столкновения земли с иной планетой? Наука и жизнь. № 8, 2004. і масай 10-12 % ад зямнойCanup, R. M.; Asphaug, E. (Fall Meeting 2001). «An impact origin of the Earth-Moon system». Abstract #U51A-02, American Geophysical Union. (часам гэты аб’ект называюць «Тэя»). Пры гэтым сутыкненні было вызвалена прыкладна ў 100 млн разоў больш энергіі, чым у выніку таго, якое, як мяркуецца, выклікала выміранне дыназаўраў. Гэтага было дастаткова для выпарэння знешніх слаёў Зямлі і расплаўлення абодвух цел. Частка мантыі была выкінута на арбіту Зямлі, што паказвае, чаму Месяц абдзелены металічным матэрыялам, і тлумачыць яго незвычайны склад. Пад уплывам уласнай сілы цяжару выкінуты матэрыял прыняў сферычную форму, і ўтварыўся Месяц.

Протазямля павялічылася за кошт акрэцыі, і была досыць гарачая, каб расплаўляць металы і мінералы. Жалеза, а таксама геахімічна роднасныя яму , валодаючы больш высокай шчыльнасцю, чым сілікаты і алюмасілікаты, апускаліся да цэнтра Зямлі. Гэта прывяло да падзелу ўнутраных слаёў Зямлі на мантыю і металічнае ядро ўсяго праз 10 мільёнаў гадоў пасля таго, як Зямля пачала фарміравацца, стварыўшы слаістую структуру Зямлі і сфарміраваўшы магнітнае поле ЗямліCharles Frankel, 1996, Volcanoes of the Solar System, Cambridge University Press, pp. 7—8, ISBN 0-521-47770-0. Выдзяленне газаў з кары і вулканічная актыўнасць прывялі да ўтварэння першаснай атмасферы. Кандэнсацыя вадзяной пары, узмоцненая лёдам, занесеным каметамі і астэроідамі, прывяла да ўтварэння акіянаў. Зямная атмасфера тады складалася з лёгкіх атмафільных элементаў: вадароду і гелію, але ўтрымлівала значна больш вуглякіслага газу, чым цяпер, а гэта зберагло акіяны ад замярзання, бо свяцільнасць Сонца тады не перавышала 70 % ад цяперашняга ўзроўню. Прыкладна 3,5 мільярда гадоў назад утварылася магнітнае поле Зямлі, якое прадухіліла спусташэнне атмасферы сонечным ветрам.

Паверхня планеты пастаянна змянялася на працягу сотняў мільёнаў гадоў: кантыненты з’яўляліся і разбураліся. Яны перамяшчаліся па паверхні, часам збіраючыся ў суперкантынент. Прыблізна 750 млн гадоў назад самы ранні з вядомых суперкантынентаў —  — стаў расколвацца на часткі. Пазней гэтыя часткі аб’ядналіся ў (600—540 млн гадоў назад), затым у апошні з суперкантынентаў — Пангею, які распаўся 180 мільёнаў гадоў назад.

Геахраналагічная шкала Геахраналагічная шкала — геалагічная часавая шкала гісторыі Зямлі; ужываецца ў геалогіі і палеанталогіі, своеасаблівы каляндар для прамежкаў часу ў сотні тысяч і мільёны гадоў. Упершыню геахраналагічная шкала фанеразоя была прапанавана англійскім геолагам у 1938 годзе. З-за адсутнасці рэштак фаўны, геахраналагічная шкала дакембрыя пабудавана, у асноўным, паводле даных вызначэнняў абсалютных узростаў парод на розных кантынентах.

Гісторыя Зямлі падзелена на розныя часавыя прамежкі. Іх межы праходзяць па найважнейшых падзеях, якія тады адбываліся.

Мяжа паміж эрамі фанеразоя праведзена па найбуйнейшых эвалюцыйных падзеях — глабальных выміраннях. Палеазойская эра аддзеленая ад мезазойскай найбуйнейшым за гісторыю Зямлі масавым пермскім выміраннем. Мезазойская эра аддзеленая ад кайназойскай мел-палеагенавым выміраннем.

Кайназойская эра дзеліцца на тры перыяды: палеаген, неаген і чацвярцічны перыяд (антрапаген). Гэтыя перыяды, у сваю чаргу, падзяляюцца на геалагічныя эпохі (аддзелы): палеаген — на палеацэн, эацэн і алігацэн; неаген — на міяцэн і пліяцэн. Чацвярцічны перыяд уключае ў сябе плейстацэн і галацэн.

Узнікненне жыцця Існуе шэраг гіпотэз узнікнення жыцця на Зямлі. Каля 3,5-3,8 млрд гадоў назад з’явіўся «апошні ўніверсальны агульны продак», ад якога пасля пайшлі ўсе іншыя жывыя арганізмы.

Развіццё фотасінтэзу дазволіла жывым арганізмам выкарыстоўваць сонечную энергію напрамую. Гэта прывяло да атмасферы, якое пачалося прыкладна 2500 млн гадоў назад, а ў верхніх слаях — да фарміравання азонавага слоя. Сімбіёз дробных клетак з большымі прывёў да клетак — эўкарыётаў. Прыкладна 2,1 млрд гадоў назад з’явіліся мнагаклетачныя арганізмы, якія працягвалі прыстасоўвацца да навакольных умоў. Дзякуючы паглынанню пагібельнага ўльтрафіялетавага выпраменьвання азонавым слоем жыццё змагло пачаць асваенне паверхні Зямлі.

У 1960 годзе была прапанавана гіпотэза Зямлі-снежкі, якая сцвярджае, што ў перыяд паміж 750 і 580 млн гадоў назад Зямля была цалкам пакрыта лёдам. Гэтая гіпотэза тлумачыць  — рэзкае павышэнне разнастайнасці мнагаклетачных форм жыцця каля 542 млн гадоў таму.

Каля 1200 млн гадоў назад з’явіліся першыя водарасці, а прыкладна 450 млн гадоў назад — першыя вышэйшыя расліны«The oldest fossils reveal evolution of non-vascular plants by the middle to late Ordovician Period (~450-440 m.y.a.) on the basis of fossil spores» Transition of plants to land . Беспазваночныя жывёлы з’явіліся ў эдыякарскім перыядзе, а пазваночныя — падчас кембрыйскага выбуху каля 525 млн гадоў назад.

Пасля кембрыйскага выбуху было пяць . Выміранне ў канцы пермскага перыяду, самае масавае ў гісторыі жыцця на Зямлі, прывяло да гібелі больш за 90 % жывых істот на планеце. Пасля пермскай катастрофы самымі распаўсюджанымі наземнымі пазваночнымі сталі , ад якіх у канцы трыясавага перыяду пайшлі дыназаўры. Яны дамінавалі на планеце на працягу юрскага і мелавога перыядаў. 65 млн гадоў назад адбылося мел-палеагенавае выміранне, выкліканае, імаверна, падзеннем метэарыта; яно прывяло да знікнення дыназаўраў і іншых буйных рэптылій, але абышло многіх дробных жывёл, такіх як млекакормячыя, якія тады ўяўлялі сабой невялікіх насякомаедных жывёл, а таксама птушак, якія з’яўляюцца эвалюцыйнай галіной дыназаўраў. На працягу апошніх 65 мільёнаў гадоў развілася велізарная колькасць разнастайных відаў млекакормячых, і некалькі мільёнаў гадоў назад малпападобныя жывёлы набылі здольнасць . Гэта дазволіла выкарыстоўваць прылады і спрыяла зносінам, якія дапамагалі здабываць ежу і стымулявалі неабходнасць у вялікім мозгу. Развіццё земляробства, а затым цывілізацыі, у кароткія тэрміны дазволіла людзям уздзейнічаць на Зямлю як ніякая іншая форма жыцця, уплываць на прыроду і колькасць іншых відаў.

Апошні ледавіковы перыяд пачаўся прыкладна 40 млн гадоў назад, яго пік прыпадае на плейстацэн каля 3 мільёнаў гадоў таму. На фоне працяглых і значных змен сярэдняй тэмпературы зямной паверхні, што можа быць звязана з перыядам абароту Сонечнай сістэмы вакол цэнтра Галактыкі (каля 200 млн гадоў), маюць месца і меншыя па амплітудзе і працягласці цыклы пахаладання і пацяплення, што адбываюцца кожныя 40-100 тысяч гадоў, якія маюць відавочна аўтавагальны характар​​, магчыма, выкліканы дзеяннем адваротных сувязей ад рэакцыі ўсёй біясферы як цэлага, якая імкнецца забяспечыць стабілізацыю клімату Зямлі (гл. , прапанаваную ).

Апошні цыкл абледзянення ў Паўночным паўшар’і закончыўся каля 10 тысяч гадоў назад.

Будова Зямлі