Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Гісторыя Заснавана 11 мая 1993 года шляхам аб’яднання Мінскага філіяла Ленінградскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя праф. М. А. Бонч-Бруевіча, Мінскага і Віцебскага электратэхнікумаў сувязі і Рэспубліканскага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў галіны сувязі.
Згодна з загадам Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь 26 чэрвеня 2001 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі».
У адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 2015 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»Пра каледж .
9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» быў перайменаваны ў Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» і стаў адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».
Факультэты Факультэт электрасувязі Факультэт электрасувязі, створаны ў 1996 годзе, праводзіць падрыхтоўку студэнтаў, выкарыстоўваючы двухузроўневую сістэму адукацыі. На этапе першага ўзроўню навучэнцы атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а на этапе другога ўзроўню — вышэйшую.
Факультэт інжынірынгу і тэхналогій сувязі (ФІТС) Да 2014 года насіў назву Факультэт эканомікі і пошты (ФЭП)
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перыпадрыхтоўкі кадраў (ФПКПК) Факультэт завочнай і дыстанцыйнай адукацыі (ФЗДА) Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (ФДП)
Рэктары 1993—2009 — Міхал Аляксеевіч Баркун з 2009 — Андрэй Алегавіч Зяневіч
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:1993 год у Мінску Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:Каледжы паводле алфавіта