Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў (, — ) — беларускі жывапісец і педагог. Маляваў пейзажы, жанравыя і тэматычныя творы.
Біяграфія У 1917—1919 гг. вучыўся ў Пецярбургскай АМ у студыі Б. Кустодзіева. У 1919—1922 гг. працаваў выкладчыкам у Веліжы (Смаленская вобласць). У 1926—1941 гадах у Віцебску, выкладчык у мастацкім тэхнікуме (вучылішчы). З 1954 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.
Творчасць Удзельнік Усебеларускага аб'яднання мастакоў (УАМ). Удзельнічаў у выставах з 1927 года. Сярод важных «Усесаюзная мастацкая выстава» (Масква, 1950)https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/hrustalev-via-1896.
Аўтар пейзажаў, партрэтаў, жанравых кампазіцый. Асноўныя тэмы — будаўніцтва новага жыцця, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выбраныя творы «Від Віцебска», 1927 «Будаўніцтва», 1929 «Вясна», 1936 «Канцэрт лесасплаўшчыкаў на Дзвіне», 1940 «Вяртанне партызан з аперацыі», 1945 «У пошуках маці», 1947 «Канстанцін Заслонаў», 1950 «Зіма», 1952
Літаратура Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с. — 9500 экз.
Спасылкі
Уладзімір Хрусталёў: лёс мастака пад акупацыяй
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Мастакі Беларусі