Іосіф Антонавіч Шчарбовіч (, вёска Малая Альшанка, Салігорскі раён, Мінская вобласць — , Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне гельмінталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1942), прафесар (1946). Адзін з арганізатараў і першы загадчык кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
Біяграфія У 1928 годзе скончыў вучобу ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. Загадчык санпрапускным пунктам Полацкага акруговага зямельнага аддзела наркамзема Беларусі (1929). Аспірант кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута (1929–1931). У 1931—1941 і 1944—1952 гг. загадчык кафедры паразіталогіі. Доктарскую дысертацыю абараніў у 1942 годзе. Распрацаваў метады прыжыццёвай капралагічнай дыягностыкі метастрангілёзу і макракантарынхозу свіней. Аўтар больш за 40 навуковых прац.
Бібліяграфія Гельмінтазаанозы (галоўнейшыя глістныя хваробы, агульныя ў жывёлы і чалавека) / І. А. Шчэрбовіч. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя сельскагаспадарчай літаратуры, 1952. — 58, с. : іл. ; 20 см. — 10000 экз. — 75 к. Галоўнейшыя глісныя хваробы хатніх жывёл і меры барацьбы з імі / І. А. Шчэрбовіч. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя сельскагаспадарчай літаратуры, 1952. — 58, с. : іл. ; 20 см. — 10000 экз. — 75 к. Лёгачна-глісныя хваробы буйнай рагатай жывёлы і авечак і барацьба з імі / Шчарбовіч ; Віцеб. ветэрынар.-даслед. ін-т. — Мн. : Дзяржвыд Беларусі. Сельгассектар, 1935. — 53, с. — 10000 экз. — 25 к.
Літаратура
Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі Щербович Иосиф Антонович Сайт Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Гісторыя кафедры гельміталогіі і інвазійных хвароб
Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Дактары ветэрынарных навук Катэгорыя:Гельмінтолагі