Крыніца Ютурны () — некалі крыніца і алтар, прысвечаныя Ютурне, на рымскім форуме, ля падножжа Палаціна ў Рыме.
Крыніца атрымала назву ад імя лацінскай німфы Ютурны, а вада лічылася гаючай. Па легендзе, Кастар і Полукс напаілі сваіх коней у гэтай крыніцы, калі прынеслі вестку пра перамогу над этрускамі ў 496 годзе да н.э. у Рым. Крыніца і храм Дыяскураў складалі адно цэлае. 11 студзеня святкавалася старажытнарымскае свята — ютурналіі ў гонар німфы.
Літаратура
Eva Margareta Steinby. Lacus Iuturnae. De Luca, 1989. ISBN 8878131938, ISBN 978-8878131934 Eva Margareta Steinby. Lacus Iuturnae // Lexicon Topographicum Urbis Romae. Edizioni Quasar, 1993. B000TGC41S Scullard, H. H. Festivals and Ceremonies of the Roman Republic. Cornell University Press, 1981. ISBN 0-8014-1402-4
Спасылкі James Grout. Lacus Juturnae // Encyclopædia Romana
Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рымскі форум