«Люцыян Хвецька і суполка» — беларуская выдавецкая суполка, якая дзейнічала ў Петраградзе ў пач XX ст.

Вядомыя дзве кніжкі, выдадзеныя гэтай суполкай у 1917 г. Абедзве надрукаваныя лацінкай. Гэта былі «Касцельныя песні / Сабраў Вінцэнты Гожэльняскі» (30 старонак з нотамі). Аўтарам другой быў ксёндз Аляксандр Астрамовіч: «Зязюля А. Слова праўды аб мове і долі беларуса (пасвячаю беларускай моладзі): [Верш(ы)]». Яна мела 16 старонак.

Літаратура

Нікалаеў М. Беларускі Пецярбург. СПб, 2009, С. 249.

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Арганізацыі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Беларуская літаратура XX стагоддзя Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы