Каралін Вазняцкі (,  — Караліна Вазняцкі; нарадзілася . горад Одэнсе, Данія) — дацкая тэнісістка польскага паходжання, былая першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе.

Першая ракетка свету па выніках 2010 і 2011 гадоў. Пераможца 1 турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. Пераможца 30 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе і 2 у пары. Пераможца 1 юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. Былая першая ракетка свету сярод юніёраў.

Каралін Вазняцкі абвясціла пра завяршэнне кар’еры 20 студзеня 2020 года пасля паражэння ў трэцім раўндзе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У канцы чэрвеня 2023 года яна абвясціла пра аднаўленне спартыўнай кар’еры пасля таго, як нарадзіла двух дзяцей. Першым турнірам, дзе выступіла датчанка ў 2023 годзе, стаў адкрыты чэмпіянат Манрэаля.

2019—2020. Завяршэнне кар’еры На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2019 года Вазняцкі не змагла абараніць свой мінулагодні тытул, прайграўшы ў трэцім раўндзе Марыі Шарапавай. У красавіку яна змагла выйсці ў фінал грунтовага прэм’ер-турніру ў Чарлстане, у якім саступіла Мэдысан Кіз з лікам 6-7(5), 3-6. У чэрвені 2019 года Вазняцкі ўдзельнічала ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе нечакана прайграла ў першым жа раўндзе расіянцы Вераніцы Кудзярметавай.

На Уімблдане 2019 года Вазняцкі дайграла да трэцяга раўнда. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна выступіла таксама, прайграўшы ў трэцім раўндзе будучай пераможцы, канадцы Б’янцы Андрэеску, у двух сэтах. У кастрычніку на прэм’ер-турніры вышэйшай катэгорыі ў Пекіне Вазняцкі дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Наомі Осацы ў двух сэтах. Па выніках сезона 2019 года Каралін Вазняцкі апусцілася на 38 месца ў рэйтынгу WTA.

У канцы 2019 года Вазняцкі анансавала, што завершыць кар’еру ў студзені 2020 года і апошнім турнірам стане Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.

Развітальныя выступленні ў туры ў студзені 2020 года Вазняцкі пачала з турніру ў Оклендзе, дзе ў адзіночным разрадзе дайшла да паўфіналу, прайграўшы Джэсіцы Пегуле з лікам 6-3, 4-6, 0-6. У парным разрадзе яна выступіла ўпершыню з 2016 года і згуляла ў дуэце са знакамітай амерыканкай Серэнай Уільямс. Іх пара змагла дайсці да фіналу, у якім яны прайгралі прадстаўніцам ЗША — Эйжы Мухамад і Тэйлар Таўнсенд з лікам 4-6, 4-6.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Караліна Вазняцкі завяршыла кар’еру. Апошнім выступам стаў матч у трэцім раўндзе, у якім яна прайграла Унс Джабір (5-7, 6-3, 5-7). Многія тэнісісты выказалі словы падтрымкі і падзякі Караліне за праведзеныя гады ў тэнісе і яе дасягненні. Вазняцкі завяршыла кар’еру ў 29 гадоў, выйграўшы турнір Вялікага шлема — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў адзіночным разрадзе і 33 тытулы WTA.

«Хачу выказаць падзяку заўзятарам, якія мяне ўвесь гэты час падтрымлівалі. Дзякуй маёй сям’і і асабліва бацьку, які быў маім трэнерам доўгія гады.

Як правіла, я не плачу, але гэта асаблівы момант, які назаўсёды застанецца ў маёй памяці. Гэта была неймаверная прыгода. Цяпер я гатовая да новай главы»Каролин Возняцки: Обычно я не плачу, но сейчас особый момент.

2023: вяртанне Вярнулася ў тур летам 2023 года пасля нараджэння двух дзяцей. 8 жніўня на турніры ў Манрэалі правяла першы матч і выйграла яго ў Кімберлі Бірэл, у наступным коле прайграла Маркеце Вандроўшавай. Атрымала ўайлд-кард на Адкрыты чэмпіянат ЗША. У першым раўндзе лёгка перайграла пераможцу кваліфікацыі Таццяну Празораву, далей перайграла Петру Квітаву і Джэніфер Брэдзі, і толькі ў чацвёртым раўндзе саступіла будучай чэмпіёнцы Коры Гаўф з ЗША.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг2019 382018 32017 32016 192015 17 2014 8 2013 10 2012 10 2011 1 556 2010 1 113 2009 4 70 2008 12 79 2007 64 150 2006 237 238

Спасылкі

Афіцыйны сайт спартсменкі

Профіль на сайце WTA Профіль на сайце ITF Профіль на сайце Fed Cup

Катэгорыя:Тэнісісткі Даніі Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года