Здзіслаў Францавіч Сто́ма (, ; ,  — , ) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1961), Народны артыст СССР (1968).

Сям’я Нарадзіўся ў сям’і Франца Стомы (), сына Язэпа (Юзафа), і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Стомы былі каталіцкага веравызнання, паходзілі з Лепельскага павета, паводле тагачаснай шляхецкай завядзёнкі сваё прозвішча Стома пісалі з падвоеным м ().

Прыехаўшы ў Мінск, Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў у вядомым рэстаране «Акварыум» (цяпер на яго месцы Палац культуры прафсаюзаў).

У сям’і Франца і Юзафы Стомаў, апрача Здзіслава, нарадзілася сямёра дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерла ад шкарлятыны ў час Першай сусветнай вайны, калі бацька Франц быў на фронце, іншыя — Віктар, Франц, Леанарда, Алена.

Біяграфія Здзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Менску. З 1929 года пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. З 1937 года ў Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.

З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі.

З 1949 года здымаўся ў кіно.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.

Асабістае жыццё У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава.

Творчасць У яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам.

Выбраныя ролі ў тэатры Быкоўскі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон Чмых («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Глушак Халімон («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), за выкананае гэтай ролі ў аднайменнай тэлевізійнай пастаноўцы атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1966 года, Караўкін («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Белагубаў («Прыбытковае месца» А. Астроўскага), Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Куторга («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Бураўчык («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Іахім («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Глап’е («Тысяча франкаў узнагароды» паводле В. Гюго).

Літаратура

Алег Астапенка. Нявольнік Мельпамены: дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР Здзіслава Стому. — Мінск : Беларусь, 1991. — 125, с., л. іл., партр. ; 22 см.

Спасылкі Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі