Gogol Bordello (Гогаль Бардэла) — амерыканскі гурт. У сваёй гры спалучае некалькі музычных стыляў. Гурт быў заснаваны ў 1999 годзе ў Нью-Ёрку украінскім эмігрантам Яўгенам Гудзем з музыкантаў ўсходнееўрапейскага паходжання — з Украіны і з Расіі, а таксама Ізраіля. Яны вядомыя сваімі тэатралізаванымі пастаноўкамі канцэртаў, якія з’яўляюцца сумессю карнавалу і камедыі. Іх музыка адчула ўплыў украінскіх і рускіх народных матываў, карпацкай (у асноўным украінскай), цыганскай музыкі, у суправаджэнні акардэона і скрыпкі (у некаторых альбомах і саксафона) і з’яўляецца аб’яднаннем раманса, панка, фолк-року і рок-н-ролу.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Voi-La Intruder (1999) Multi Kontra Culti vs. Irony (2002) Gypsy Punks: Underdog World Strike (2005) Super Taranta! (2007) Trans-Continental Hustle (2010) Моя Цыганиада (2011) Pura Vida Conspiracy (2013) Seekers and Finders (2017) Solidaritine (2022) We Mean It, Man! (2026)
Міні-альбомы
East Infection (2005)
Спасылкі
Фан-сайт Gogol Bordello профіль на last.fm
Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Панк-рок-гурты ЗША Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Фолк-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Мікалая Гогаля