Маяра́нНапісанне Маяран ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.243, Маяран садовы - у крыніцы пад назвай (Origanum majorana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства ясноткавыя.
Назва
Майран, мар’янкаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, лябёдка, мажэржанка, мацердушка, мацержанка, размар’ян Ботанический словарь, Спб, 1878 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918, мацярдушкаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
Апісанне Шматгадовая расліна мае выгляд паўкусціка з галінастым сцяблом вышынёй да 50 см з дробным шаравата-серабрыстым лісцем і белымі з ружовым адценнем кветкамі. Уся падземная частка расліны мае ў сабе эфірны алей, маладое лісце багатае руцінам, вітамінам С, карацінам.
Распаўсюджанне Вырошчваецца ў Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Еўропе, у т.л. Беларусі.
Выкарыстанне У харчаванні выкарыстоўваюцца ўсе наземныя часткі расліны ў якасці прыправы. Ужываецца як вострая прыправа да супоў, страў з агародніны і мяса, асабліва каўбасных вырабаў, паляпшае смакавыя якасці салёнай і марынаванай агародніны. Маяранам араматызуюць воцат і гарбату.
У народнай медыцыне прымяняецца пры галаўным болі, бяссонніцы, дыябеце, хваробах нырак, печані, жоўцевага пузыра.
Агратэхніка Вырошчваецца як адна- і шматгадовая расліна.
Маяран — цяпло- і святлолюбівая расліна. Вырошчваюць яго на добра прагрэтых участках са схілам на поўдзень насеннем або расадай. Насенне сеюць рана вясной 3—5-радковымі стужкамі з адлегласцю паміж імі 20—25 см, паміж раслінамі 10—15 см. Насенне пачынае прарастаць пры тэмпературы 12—15 °C, усходы з'яўляюцца на 20—23-і дзень. Аптымальная тэмпература для росту 20—25 °C. Расаду высаджваюць у грунт пасля заканчэння замаразкаў. Маяран размнажаюць таксама вясной дзяленнем куста і зялёнымі чаранкамі: верхнюю частку маладых аднагадовых парасткаў даўжынёй 13—15 см высаджваюць у рыхлую ўрадлівую глебу на глыбіню 8—10 см, накрываюць іх плёнкай, слоікамі або папяровымі пакетамі. Догляд раслін уключае праполванне, рыхленне міжрадкоўяў, падкормкі аміячнай салетрай (20—30 г на вядро вады) пасля першага зразання. Парасткі зразаюць адзін-два разы за лета ў пачатку цвіцення на вышыні 5 см ад зямлі, сушаць іх і захоўваюць у цені звязанымі ў пучкі.
Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Спасылкі
Катэгорыя:Мятныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны ў Бібліі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе