Сямён Абрамавіч Фурман (,  — , ) — савецкі шахматны трэнер, гросмайстар, шахматны тэарэтык. Трэнер Анатоля Карпава. Заслужаны трэнер СССР (1973).

Біяграфія У 1948 годзе дамогся свайго першага вялікага поспеху на 16-м чэмпіянаце СССР, дзе заняў 3-е месца, услед за ўдзельнікамі межзанальнага турніру Давідам Бранштэйнам і Аляксандрам Котавым.

Выдатна выступаў Фурман і ў шэрагу чэмпіянатаў Ленінграда: 1953 год — 1-е месца, 1954 год — 1-3-е месцы, 1957 год — 1-2-е месца.

Ужо ў 50-х ён зарэкамендаваў сябе як адзін з лепшых шахматных тэарэтыкаў краіны. За парадамі і трэнерскай дапамогай да яго ў розныя гады звярталіся Давід Бранштэйн, Міхаіл Бацвіннік, Тыгран Петрасян, Віктар Карчны.

У 1963 годзе Фурман быў адным з памочнікаў Міхаіла Бацвінніка на вучэбна-трэніровачным зборы ў Падмаскоўі, дзе пазнаёміўся з 12-гадовым таленавітым хлопчыкам са Златавуста Толем Карпавым. А праз 5 гадоў яны абодва ўжо выступалі за зборную Узброеных сіл, і зносіны сталі больш цеснымі. У 1969 Карпаў пераехаў у Ленінград. Фурман стаў трэнерам Карпава.

Спасылкі

Катэгорыя:Шахматысты СССР Катэгорыя:Шахматысты Расіі Катэгорыя:Шахматысты Беларусі Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры Катэгорыя:Трэнеры па шахматах Катэгорыя:Шахматныя тэарэтыкі Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР