Валерый Анатольевіч Брылёў (, - ) — беларускі архітэктар і дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся 24 ліпеня 1959 года ў Гомелі.
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і факультэт замежных моў (для спецыялістаў, якія ад’язджаюць за мяжу) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.
Дзесяць гадоў працаваў вядучым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». Аўтар шэрагу праектаў будынкаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой. Член саюза архітэктараў СССР, Беларусі.
У пачатку 1990-х працаваў лектарам Дома Савецкай культуры ў СФРЮ. З 1992 года працуе ў сістэме МЗС Беларусі. Працаваў на дыпламатычных пасадах у Літве, Балгарыі і Югаславіі.
З 1996 па 2001 год — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у СРЮ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія.
З 2001 па 2006 год — Начальнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД МЗС Беларусі.
З жніўня 2006 года па студзень 2010 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.
Са студзеня 2010 года па 28 лютага 2013 годаУказ Президента Республики Беларусь от 28 февраля 2013 года № 92 «Об освобождении от должности В.А.Брылева» працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьЛукашенко назначил Брылева, Домотенко и Лиса помощниками Президента Беларуси.
27 красавіка 2017 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтвеБелта. Валерый Брылёў назначаны паслом Беларусі ў Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі. Звольнены з гэтай пасады 20 лістапада 2023 годаУказ Президента Республики Беларусь от 20 ноября 2023 г. №358 «О В. А. Брылеве».
Валодаў сербахарвацкай, балгарскай і англійскай мовамі.
Памёр 29 чэрвеня 2026 года.
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кыргызстане Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Казахстане Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Югаславіі Катэгорыя:Члены Саюза архітэктараў СССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Сербіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Чарнагорыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Паўночнай Македоніі