«Вялікая хваля ў Канагаве» (яп. ) — гравюра на дрэве японскага мастака Кацусіка Хокусая.

Гісторыя «Вялікая хваля ў Канагаве» ўпершыню была прадстаўлена публіцы ў 1832 годзе, і з'яўляецца першай гравюрай з серыі «Трыццаць шэсць відаў Фудзі», а таксама самым вядомым творам Кацусіка Хокусая. Копіі гравюры вісяць у Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку, Брытанскім музеі ў Лондане, і яшчэ адна ў доме Клода Манэ ў Жыверні, Францыя.

Сюжэт На гравюры намалявана вялізная хваля, якая навісла над чоўнам каля прэфектуры Канагава. Гара Фудзі віднеецца ўдалечыні і з'яўляецца фонам да асноўнага дзеяння карціны. Як і ўсе астатнія гравюры з гэтай серыі, «Вялікая хваля ў Канагаве» ўяўляе сабою від на гару Фудзі ў пэўных умовах.

Зноскі

Спасылкі

Кацусіка Хокусай. Вялікая хваля ў Канагаве [з серыі «Трыццаць шэсць відаў Фудзі»] Яўген Штэйнэр. «Японскае мастацтва: свет зыбкай гармоніі». 1-я лекцыя (эфір 11.10.2010)  — відэалекцыя пра японскае мастацтва на прыкладзе карціны «Вялікая хваля»

Катэгорыя:Карціны Кацусіка Хокусая Катэгорыя:Карціны са збораў музея Метраполітэн